- 3 -
13 июня, ср. Экскурсiя па Жодзiшках

Коллегиум, водяная мельница, костел Св.Троицы, бровар (Старая усадьба Бахчанских)

Другая палова дня - экскурсiя па мястэчку Жодзiшкi.

ЖОДЗIШКI (Zodziski, Zhodziski...) знаходзяцца на правым высокiм беразе ракi Вiлiя (Вялля). Вёска Жодзiшкi з'яўляецца старажытнейшым паселiшчам на тэрыторыi Смаронскага раёна. Упершыню Жодзiшкi згадваюцца ў найдзенных пiсьмовых крынiцах 1511 г. як замак i мястэчка, заснаваныя Мордасам Мiшковiчам. У гэтым жа годзе вялiкi князь Жыгмонт Стары выдаў Жодзiшкам прывiлей на таргi, корчмы i кiрмашы. З 1774г мелi магдэбургскае права.

Будынак iезуiцкага калегiума

Гледзячы на карту можна заўважыть, што Жодзiшкi знаходзяцца на перакрыжаваннi дарог "запад-усход" i "поўдзень-поўнач", а так сама як порт на рачным шляху па Вяллi. На цэнтральнай плошчы, у дзень кiрмаша, ды па святочных днях да касцёла сюды збiралiся людзi з усiх вакольных вёсак.

Сучасныя Жодзiшкi з'яўляюцца цэнтрам калгаса "Светлы шлях", а з 2006 года, пасля праведзеннага ўсеагульнага рамонту набылi статус "аграгарадка". Налiчваюць да 1000 жыхароў.

Ёсць дом культуры, бiблiятэка, сярэдняя школа, дзiцячы сад, комплексны приёмны пункт, аддзяленне АСБ "Беларусбанк", абласная псiхiятрычная i участковая бальнiцы, аддзяленне сувязi, комплекс магазiнаў i некалькi крам, па суботах працуе лазня.
У цэнтальнай частцы знаходзiцца помнiк землякам, якiя загiнулi ў Вялiкаю Айчынную вайну; помнiк архiтэктуры ренесансу - кальвiнскi збор, касцёл Св. Троiцы. На паўднёвай ускраiне вёскi знаходзiцца помнiк архiтэктуры барока i сядзiбна-паркавага мастацтва - былы iезуiцкi каллегiум, пабудаваны ў 18 стагоддзi, вадзяны млын (дзеючы) 17ст, дом паноў Бахчанскiх. 19ст.

кальвiнскi збор 17ст.
вадзяны млын 17 ст
Маёнтак паноў Бахчанскiх.
У 90х гадах 20ст была спроба зрабiць тут цэнтр адпачынку, з канцэртнай залай i атэлем, але эканамiчны ўсеагульны спад не дазволiў давесцi справу да канца. Колькi часу папрацаваўшы будынак зноў прыйшоў у запусценне. Да гэтага тут быў цэх рамонту с\г тэхнiкi, у больш даўнiя часы быў бровар. Цяпер будынак пустуе.
р. Палавойка

Гэта частка Жодзiшак знаходзiцца нiбыта на паўвостраве: з адной стараны Вялля, з другой - каскад перацякаючых адно ў дрогое азёр упадае у рэчку Палавойку. На запружанным ставе знаходзiцца вадзяны млын i маёнтак Бахчанскiх, далей рэчка пятляе памiж дрэў ў глыбокай цёмнай нiзiне i ўпадае ў Вяллю...
Больш падрябязна пра гiсторыю Жодзiшак i наваколле можно прачытать на старонцы тут.

Неўзабаве надыйшоў вечар. Заходячае сонца размалявала неба сакавiтымi адценнямi чырвонага, ружовага, малiнавага колеру, а праз хвiлiну мяккае полымя ахапiла раку, ператварыўшы яе ў жывую iстоту, павольнай медьдзю пералiваючыся ў рачных хвалях услед за сонцам...

Стамлёныя i уражаныя падарожнiкi вяртаюцца ў лагер. Ад вогнiшчаў падымаюцы дымы, гамонка, смех - вiншуем Кестуцiса букетам сунiц ды кухалем першага летняга мёду, у яго сёння дзень нараджэння.

... послесловие 


Экспедиция "Вилия -Neris" 2007. По следам экспедиции графа Константина тышкевича 1857 года. Путевые заметки.
© Vedzen 2003-2008
http://vedzen.narod.ru
Hosted by uCoz