Старонкi гiсторыi

Кароткая гiстарычная звестка.

Гiстарычны нарыс. Саставiу Максiм Разанаў

 

ЖОДЗIШКI, вёска, цэнтр сельсавета. Вядома з 1511 года як мястэчка, заснаванае Мордасам Мiшковiчам, у складзе Вiленскага ваяводства Вялiкага княства Лiтоўскага. У 1511 годзе атрымалi ад вялiкага князя лiтоўскага Жыгiмонта I Старога прывiлей на таргi, кiрмашы i корчмы.

У 16-17 стагоддзях належылi Падбiпентам, Забжэзiнскiм, Осцiкавiчам, Кiшкам, Комарам, Мiнкевiчам.
У 1612 годзе Кiшкi пабудавалi кальвiнскi збор (у пачатку 19 стагоддзя перабудаваны у Троiцкi касцёл).
У 1709-1773 гадах дзейнiчаў езуiцкi калегiум. У 1708 годзе ўладальнiца Жодзiшах Барбара Мiнкевiч падаравала езуiтам шэсць вёсак.
У 1745 годзе адкрыта музычная бурса, у 1767 годзе - аптэка.
У 1774 годзе кароль Рэчы Паспалiтай Станiслаў Аўгуст Панятоўскi выдаў Жодзiшкам прывiлей на магдэбурская права.

У першай трэцi 18 стагоддзя iснаваў школьны тэатр. З 1795 года ў складзе Расiйскай iмперыi, з 1842 года ў Свянцянскiм павеце Вiленскай губернii. У 1859 годзе 39 двароў, 222 жыхары. У 1886 годзе былi вядомы пад дзвюма назвамi - Жодзiшкi i Шодзiшкi, 33 двары, 338 жыхароў, касцёл, яўрэйскi малiтоўны дом, багадзельня, крама, бровар. Уў1950 годзе мястэчка, 516 жыхароў, 716 дзесяцiн зямлi, уваходзiла ў Дубатоўскую воласць Свянцянскага павета Вiленскай губернii.

Побач знаходзiўся аднайменны фальварак, 26 жыхароў, належыў Бакшанскай. Iснавалi дрэваапрацоўчы i сплаўны промыслы. Падчас Першай сусветная вайны акупiраваны нямецкiмi войскамi. З 1921 года ў складзе Польскай дзяржавы, з 1939 года ў БССР.

З 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета. На 1.01.2004 г. 342 двары, 824 жыхары. Дом культуры, бiблiятэка, сярэдняя школа, дзiцячы сад, комплексны приёмны пукнт, аддзяленне АСБ "Беларусбанк", абласная псiхiятрычная i участковая бальнiцы, аддзяленне сувязi, чатыры магазiны. Помнiк землякам, якiя загiнулi ў Вялiкаю Айчынную вайну. Помнiк архiтэктуры ренесансу - кальвiнскi збор. На паўднёвай ускраiне вёскi, на правым беразе р. Вiлiя, размешчаны помнiк архiтэктуры барока i сядзiбна-паркавага мастацтва - сядзiба, сфармiравана ў 19 стагоддзi, уключае двухпавярховы мураваны дом i парк пейзажнага тыпу з дрэвамi мясцовых парод.

 

Езуiты ў Жодзiшках.

Вёска Жодзiшкi з'яyляецца старажытнейшым паселiшчам на тэрыторыi Смаронскага раёна. У пiсьмовых крынiцах упершыню ўпамiнаецца ў 16 стагоддзi, калi ўладальнiкамi Жодзiшах былi шляхцiчы Падбiпенты, якiя прадалi вёску лiтоўскаму магнату, навагрудскаму ваяводзе Яну Забжэзiнскаму, i купчую гэту ў 1523 годзе пацвердзiў кароль Сiгiзмунд. Пасля Забжэзiнскiх у вынiку шлюбу, Жодзiшкi, як прыданае перадалiся магнатам Кiшкам, якiя былi кальвiнiстамi.

Пад апекай Кiшак кальвiнiсты сталi сялiцца ў Жодзiшках i стварылi тут цэнтр кальвiнiсцкага брацтва, трымалi школу i ўзвялi кальвiнскi збор у пачатку 17 ст. Наступныя ўладальнiкi Жодзiшак - Камары - аднавiлi каталiцкi прыход i пабудавалi драyляны касцёл, а таксама плябанiю i школу для вучняў-католiкаў. З таго часу ў Жодзiшках пачалася рэлiгiйная вайна памiж кальвiнiстамi i католiкамi, якая цянулася доўгiя гады.

Для барацьбы з пратэстантамi i ўмацавання пазiцый каталiцкай царквы бы· створаны ордэн езуiтаў. Подкупам, лiслiвасцю, гвалтам, яны вярталi кальвiнiстаў ў каталiцтва.

У Жодзiшках езуiты з'явiлiся ў канцы 17-пачатку 18 ст.

У 1700 годзе ў ордэн езуiтаў уступiў сын уладальнiцы Жодзiшак Барбары Мiнкевiч (з роду Камароў) - Адам Мiнкевiч. Пасля смерцi бацькi ў 1704 годзе ён угаварыў мацi передаць Жодзiшкi з навакольнай мясцовасцю езуiтам для ўтрымання калегiума i школ. Але ў сувязi з ваенным лiхалеццем i эпiдэмiяй толькi 15.12.1708 г. дароўны акт быў падпiсаны. Першым вiцэ-рэктарам новай рэзiдэнцыi быў Антон Шапiла, якi ў старым драўляным палацы заснаваў каплiцу для штодзённых малiтваў езуiтаў. Па нядзельных днях i ·рачыстых святах богаслужэнне адбывалася ў драўляным прыходскiм касцёле. Школа, заснаваная некалi Камарамi, стала сямiгадовай. Тут выкладалi паэтыку, рыторыку, сiнтаксiс, а ў 1976 г. i ў 1772 г. - фiласофiю. У 1790 годзе ў рэзiдэнцыi жылi: Антон Шыпiла - вiцэ рэктар, Уладзiслаў Дзягiлевiч - мiнiстр, Ян Фрэйнд - прафесар рыторыкi i прэфект школ, брат Станiслаў - аканом Залескi. У 1710 г. рэзiдэнцыя была ператворана ў калегiю.

Наступныя вiцэ-рэктары будавалi калегiум - цудоўны трохпавярховы будынак на абрывiстым беразе Вiлii, у паўдневай частцы вёскi. Гмах калегii праектаваў у 18 стагодззi Т. Жаброўскi - прафесар Вiленскага ўнiверсiтэта, вядомы астраном i архiтэктар. У вялiкiх падземных падвалах i келлях, дзе жылi езуiты, захавалiся пакоi для слуг, гаспадарчыя склады.

У 1722-1725 гадах вiцэ-рэктар Палубiнскi пабудаваў драўляны касцёл. У 1727 годзе яго пасвянцiў вiленскi канонiк Козел у прысутнасцi вiленскага бiскупа Пятра Пацэржынскага. Лiтоўскi правiнцыял Багушэвiч падарыў касцёлу для галоўнага алтара карцiну, абраз Мацi Боскай Iтальянскага майстра, а таксама цудоўны арган.

У час вайны 1734-1735 гадоў езуiты дапамагалi шляхце, якая выступiла ў абарону караля Станiслава Ляшчынскага супраць Масквы. Пры наблiжэннi маскоўскiх войск 12 езуiтаў на чале з вiцэ-рэктарам Антонам Вайнiловiчам уцяклi ў навагрудскi калегiум. Апусцелы калегiум у Жодзiшках быў разрабаваны маскоўскiмi войскамi. Сялян бiлi бiзунамi, жывёлу забралi з сабой. Пасля шматгадовай засухi, эпiдэмii i павадка Жодзiшcкi край прыйшоў у заняпад. Толькi праз шмат гадоў былi адноўлены гаспадарка i калегiум у Жодзiшках. У 1755 годзе вiцэ-рэктар Ян Корсак пачаў будаваць побач з калегiумам новы вялiкi касцёл з каменю, аддаўшы на будаўнiцтва рэшткi бацькоўскай спадчыны, а таксама дзяржаўныя грошы. Захавалася паданне, нiбы чорт, каб перашкодзiць езуiтам вазiць камянi з сасновага бору для буда·нiцтва касцёла, пачаў ноччу насiць камянi ў раку. Калi чорт нёс апошнi камень, прапеў певень i камень той застаўся ляжаць на беразе Вiлii.

Рэктар калегiума Вiктар Шчуцкi скончыў будаўнiцтва фундамента, узвёў некальк i метра ў сцен, але недахоп сродкаў i барацьба Масквы з лiтоўскiмi канфедэратам i спынiлi будаўнiцтва касцёла назаўсёды .

У 1769 годзе ў Жодзiшках успыхнула эпiдэмiя халеры, у час якой памерла шмат людзей. Каб прыпынiць эпiдэмiю, рэктар Iгнацiй Жаба загадаў разабраць старыя будынкi i пабудавць новыя .

Толькi ў 1770 годзе аднавiлiся заняткi ў калегiуме. У праграму навучання былi ўключаны музыка, французская i нямецкая мовы, матэматыка, а з 1772 года - фiласофiя.

 

Пад уплывам езуiтаў кальвiнiзм у Жодзiшках уступа ў месца каталiцызму. Кальвiнiсты пакiдалi Жодзiшкi ў пошуках больш спакойнага месца. Некаторыя адмовiлiся ад сваiх поглядаў не толькi ў Жодзiшках, але ў Свiры, Смаргонi i блiжэйшых парафiях. 50 кальвiнiстаў у Жодзiшках не маглi ўтрымлiваць кальвiнскi збор, ён быў закiнуты i толькi ў 19 стагоддзi перабудаваны на касцёл Святой Троiцы. У 1773 годзе рымскi папа Клiменцiй XIV выдаў булу аб роспуску ордэна езуiтаў, што прымусiла iх пайсцi з Жодзiшак. Камiсiя закрыла калегiум i школу.

У 1774 годзе кароль Станiслаў Аўгуст надзялiў Жодзiшкi гарадскiмi прывiлеямi i падарыў iх генералу Патоцкаму. Потоцкi прадаў Жодзiшкi графу Ласкарысу. Былы езуiцкi калегiум быў перабудаваны ў палац. Зберглася частка будынка, зараз тут абласная бальнiца.

Жодзiшкаўскi кальвiнскi збор.

У цэнтры вёскi. Паудаваны ў першай палове 17 стагоддзя з цэглы. Пасля рамонту вядомы з пачатку 19 стагоддзя як Троiцкi касцёл. Прамавугольны выцягнуты па падоўжанай восi будынак атрымаў крыжападобную форму за кошт прыбудаванага ў 1904 годзе трансепта.

З заходняга боку да будынка прымыкае квадратная ў плане аспiда з сакрысцiяй з паўночнага боку i вуглавымi контрфорсамi. Раней над аспiдай узвышалася вежа-званiца (разбурана ў першую сусветную вайну). Дахi ўсiх частак будынка двухсiльныя. Галоўны фасад вырашаны плоскасна, мае шчытавое завяршэнне i руставаны партал пры ўваходзе. Сцены члянёны плоскiмi лапаткамi, лучковымi вокнамi i нiшамi, завершаны прафiляваным карнiзам. У iнтэр'еры зальная частка перекрыта цылiндрычным скляпеннем з распалубкамi, крылы трансепта - крыжовымi скляпеннямi. Над уваходам - хоры з лесвiцай у паўночнаўсходнiм вуглу. Кальвiнскi збор - помнiк архiтэктуры рэнесансу.

 

Помнiкi прыроды.

Пiльцеўскi валун.
Каля вескi Пiльцi Жодзiшка·скага сельсавета. Валун гранiту рапаковi. Абвод 7.4 м, аб'ем 5.4 куб.м., вага 14.3 т.

Палянаўскi валун.
Каля вескi Паляны Жодзiшка·скага сельсавета. Валун дробназярнiстага мiгматыту. Абвод 8.6 м, аб'ем 12.3 куб.м., вага 32.6 т.

Тупальшчынскi валун.
Каля вескi Ашмянец Жодзiшкаўскага сельсавета (за 200 м ад вёскi на месцы былога засценка Тупальшчына). Валун парфiрападобнага гранiту. Абвод 7.4 м, аб'ем 8.7 куб.м., вага 23 т.

Манетныя скарбы.

Вёска Сыраваткi. Скарб знойдзены ў 1962 годзе, складаўся з шасцi манет. Сярод iх паўгрошы, двайны дэнарый канца 15-16 стагоддзя Вялiкага княства Лiтоўскага, грош 16 стагоддзя Прусii. Малодшая манета 1570 г. Зберагаецца ў Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi.

Хутар Тупальшчына. Скарб знойдзены ў 1961 годзе, складаўся з пяцi манет. Сярод iх паўгрошы 16 стагоддзя Вялiкага княства Лiтоўскага; грош 16 стагоддзя Польшчы, грош 16 стагоддзя Прусii. Малодшая манета 1565 года. Знаходзiцца ў прыватным зборы.

 

   

 

Hosted by uCoz