Christmas story Kaljady
I
Главная
I
I
I
I
Ссылки I Гостевая I Обратная связь I

Каляды ў Крэва. год 2010.

/на рэканструкцыi/

Christmass Belarus

Нядаўна мая знаемая запрасіла мяне на калядаванне ў вёску Крэва, Смаргонскага р-на, Гродненскай вобласці. Арганізатарамi былі гістарычны клуб “Дыярыуш” з Мiнску, кіраўніком якога з’яўляецца Цімоха Акудовіч. Клуб арганізаваны у  Педагагічным універсітэце і дейнічае з 2003 года. А таксама клуб “Камяніца”пры Мінскім дзяржаўным палацы моладзі, кіраўніком яго з’яўляецца Яўгенія Быц. Калядаванне у гэтай мясцовасці яны праводзяць 7 год. Хто кожны раз удзельнічае, а хто і першы раз, як і я.

Як дабрацца да Крэва пытання не было, бо усе дабіраліся аўтаспынам. Выязд планаваўся на 11 гадзін раніцы. Ехаць неабходна было прыкладна 80 км, і чым раней будзеш на мейсцы, тым больш часу будзе паглядзець мясцовыя  ваколiцы, руіны Крэўскага замка, касцел, царкву, пазнаеміцца з людзьмі і прыгатаваць памяшканне да начлегу.

Калядоўшчыкаў сабралася  26 чалавек. У хаце, якой планаваўся начлег не было электрычнасці, неабходна было пратапіць печку, расчысцiць дарожкi ад снегу. Дзяўчаты прыбіралі, упрыгожвалі памяшканнне. Усё былі занятыя нейкай справай.

Надвор’е у гэты дзень было вельмі незвычайнае. Быў густы туман, ён усё больш і больш спускаўся на веску і, здавалася, усё такім патаемным, дзіўным, i казачным.
Вельмі прыгожа глядзеўся касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, які знаходзіцца на ўзвышшы, а  праз дарогу, на другiм пагурку, ў тумане вIднелася царква Святога Аляксандра Неўскага.

Тым часам надыходзіў вечар. Неабходна было збірацца калядаваць, але перш за усё прарэпетыраваць ўсе спевы. Для тых людзей, якія рыхтавалIся ўвесь год, гэта была сур’ёзна справа.

І вось наступіў доўгачаканы час. Пыкладна у гадзін шэсць вечара мы выйшлі на вулiцу. Наперадзе ішла каза, а за ёй неслі зорку з каляровымі стужкамі. Каза сімвалізавала ахвяру. Сярод калядоўшчыкаў быў мядзведзь, анёл, i чалавек, якi нёс мех для пачастункаў.

 


Мы падыходзілі да хаты і пачыналі спяваць адну з калядных песен. Потым стукаліся ў акно і прыгаварывалі “Добры вечар пане гаспадару. Мы людзі далёкія, ідзём з-пад самага раю з далекага краю, казу, мядзведзя вядзем, анёла, зорку насем. Ці дазволіце нам пакалядаваць, ды казе паскакаць”.
Калі гаспадары дазвалялі, то калядоўшчыкi пелi песнi, а каза пачыныла танчыць і раптам яна падала, імiтавала смерць, а каб каза устала,трэба было даць казе сала. Атрымаўшы пачастунак, каза ізноў танчыла, а калядоўшчыкi дзякавалi i жадалi гаспадарам здароўя, добрага ураджаю, радасцi i сыпалi зернем.
Пераход з адной хаты у другую суправаджаўся песнямі:  “Го-го-го, каза...”, «Учора з вячора» i iншыя. Абышлі мы каля двадвацці хат. У кожнай хаце сустракалі нас па рознаму, але амаль усе чакалі нас з раніцы, асабліва радаваліся дзеці. Для іх гэта было сапраўдным калядным цудам.

Таксама завіталі да ксяндза Тадэвуша. Сустрэў ён нас вельмі шчыра, подзякаваў, пажадаў усяго найлепшага і канешне пачаставаў.
Пасля каляднай вандроўкi мы вярнуліся ў сваю хату. Цяпер можна было і адпачыць, паесці, падзяліцца уражаннем. У хаце цяпер было так цепла, ўтульна, было адчуванне святасці, дабрыні, адкрытасці.
Наступіла раніца, трэба было збірацца назад, але так  не хацелася. На мой  погляд, дзеля такіх момантаў неабходна жыць і кожны з нас у гэты вечар стварыў маленькi цуд.
І няхай такіх цудаў у нашым жыцці будзе як мага больш.

 

26.12.2010 Крэва
Вiктар Ведзень

 

 
 


© Vedzen 2009
http://vedzen.narod.ru

 

Hosted by uCoz