Marth beer
I
Главная
I
I
I
I
Ссылки I Гостевая I Обратная связь I

Дзень святога Патрыка

альбо мартаўскае свята са смакам беларускага пiва

Сядзiба "Марцiнава гусь", год 2011

March beer

Спасылка для удзельнiкаў: Спампаваць фотаздымак для друку (адаптавана для 20х30, 4,4Мб)

Алесь Белы

Бостонское чаепитие

Сярод першых веснавых святаў бадай што самае вясёлае i незвычайнае - дзень святога Патрыка. Гэтае «самае  iрландскае свята» з вялiкiм задавальненнем святкуюць беларусы, збiраючыся ў шматлiкiх кавярнях, клубах, пiўных рэстаранах цi на сядзiбах.

Сёлета святочная вечарына з нагоды дня святога Патрыка прайшла ў сядзiбе "Марцiнава гусь", што на Валожыншчыне. Дзякуючы iнiцыятыве гаспадара сядзiбы Алеся Белага, iдэйнага натхняльнiка Мiхаiла Мiхалевича з Вiлейкi i падтрымцы музыкантаў, сяброў i ўдзельнiкаў з Мiнску, Смаргонi, Вiлейкi, Ашмян, Астраўца свята атрымалася жывым i вясёлым.

Святкаванне дня святога Патрыка ў сядзiбе "Марцiнава гусь" праходзiць ўжо другi год i магчыма з цягам часу перетворыцца ў якасную i цiкавую традыцыю, дзе лепшыя культурныя старадаўнiя беларускiя традыцыi святкавання спалучаюцца з iрландскiм каларытам i добрым пiвам.

Лепшы экспромт – гэта падрыхтаваны экспромт, i нечаканасцей хапала. Адкрыў вечарыну гурт "Бостонское чаепитие" з энэргiчнымi iрландскiя песнямi на беларускай мове. А пасля прывiтальнага слова гаспадара сядзiбы загучалi пiўныя тосты, крычалкi, песнi, якiя неўзабаве змянiлiся iрландскiмi ды беларускiмi танцамi.

Прыемнай нечаканасцю, без якой бы свята не набыла такой выдатнай якасцi, была iмпрэза спадара Дзмiтрыя Сiдаровiча. Акрамя вядомых хiтоў «Пена чорнага пiва» i «Тры жалуды» прагучалi забытыя застольныя песнi, якiя некалi гучалi ў корчмах ў далёкай мiнуўшчыне, сапраўдныя фальклорныя скарбы, што доўгi час збiралiся ў вандоўках па далёкiх кутках  краiны.

Пiўныя i звязанныя з iмi культурныя традыцыi на Беларусi ўвогуле асобная тыма, якая была закранута на вечарыне. Мiхаiл Мiхалевiч з Вiлейкi ўжо шмат гадоў збiрае матэрыял пра пiва. У падарожжах па Беларусi, у размовах са старымi людзьмi ад Мiхалевiча часта была чутна «А цi пiлi пiва раней?…, а якое было пiва?, а як пiлi – моўчкi цi з якiмi словамi?…,  а што казалi, калi ўздымалi келiхi?, а якiя песнi пелi?»... и гэтак далей.
Урэшце вялiкая колькасць цiкавай i месцамi ўнiкальнай iнфармацыi падрыхтавана для выдання кнiгi «Пiўны Мiнск», але пiўныя традыцыi, што ў ёй апiсаны, выходзяць значна шырэй за межы сталiцы i нават краiны. Частка гiсторый з кнiгi прагучала i на вечары.

Асаблiвая ўдзячнасць – неафiцыйнаму i асноўнаму фундатару i вытворцу выдатнага  пiва  «Бiвер» (Beaver), якiм частавалiся удзельнiкi. Пшанiчнае, ячменнае,  цёмнае – тое самае сапраўднае жывое смачнае пiва, што надае святу энэргiю, нагам - спрыт, вачам - бляск, а песням - крылы.

А хто не змог далучыцца да свята ў гэтым годзе, могуць развучыть некалькi «пiўных» цi застольных песен (прыведзены нiжэй) ды рыхтавацца да наступнага года. Мiж iншым, кожны чацвер у Мiнску ў кафэ «Жар-птушка» ладзяцца вечарыны, дзе можна навучыцца разнастайным традыцыйным беларускiм танцам.
Да сустрэчы на наступны год!

 * * * *
1. Кароткая гiстарычная даведка: св.Патрык….
2. Сядзiба "Марцiнава гусь", http://lucynka.org
3. Тэксты пiўных песен

 

Бивер

 

 


© Vedzen 2011
http://vedzen.narod.ru

 

Hosted by uCoz