http://vedzen.by.ru

Мiзула Алег. Бардауская песня.

тэксты песен з альбому "Краiна месяца"

 

Прывiды старога горада

Апоўначы, скрозь цемень, змрок,
Калі згашаны агні ў дамах,
З'яўляецца на вулках чорны цмок,
І ходзіць по дзяцінцу і дварах.

І пакрыёма шатанаў сваіх
Вядзе з сабою чараду.
І ад ліхтарняў цені на сцяне,
Мігцяць над старой вежаю.

Ля магістрата на пляцу
Пачвары круцяць карагод,
На гарадскім гадзінніку
Прывіды ў абдымачку.

Што розных зданняў за вуглом,
Іх не ўбачыш у цемені,
Мо толькі згустачкі святла
Крыху блішчаць пад стрэхамі.

А той, хто
ў гэты час не спіць,
Пачуе ў каміне гул ды свіст.
І ледзь-ледзь чутныя шкрабкі
Даносяцца з начной цішы

наверх

Cтарадаунiя мiфы

Неўгаданыя мiфы, як сакральныя камнi
Сiвым мохам паросшы ад часоў даўнiх,
Хто цяпер i х заўважыць, хто цяпер iх успомнiць,
Толькi ведаюць iх старасвецкiя промнi .

Толькi ведаюць iх плынi-хвалi рачныя,
Толькi ведаюць iх дубы векавыя,
Калi вецер зайграе на струнах-соснах,
Быццам покрыў зрывае з паданняў – кроснаў.

I зноў сонца ўстае над Дзявочай гарой,
Вайдэлотка пяе над Вяллёю-ракой
Бор сасновы квiтне вясной сон -травой,
I струменiць крынiца вадой…

Жыцця памяць заўжды, як пялёстак крышталь,
I гiсторыя ў ёй, як бясконцая даль,
А хто згiнуў у вяках на шляху, проста жаль,
Зямля пухам таму…..

Мы iдзём некранутай слядамi травой,
Цiш начная звiсае над галавой,
I размову вядзём кожны з самiм сабой,
Дзесьцi спiць вечнным сном тут былiнны герой.

Неўстрывожаны сон, некрануты абшар,
Даўно згiнуў ў балотах мiнулы пажар,
Хто ў iм згiнуў ад ран, а хто проста од чар,
Не ўзгадаеш ужо…

Толькi сонца ўстае над Дзявочай гарой,
Вайдэлотка пяе над Вяллёю-ракой
Бор сасновы квiтне вясной сон -травой,
I струменiць крынiца вадой…

Жыцця памяць заўжды, як пялёстак крышталь,
I гiстрыя ў ёй, як бясконцая даль,
А хто згiнуў у вяках на шляху, проста жаль,
Зямля пухам таму…..

Пакуль б'ецца ў грудзёх тваiх зыркi агонь,
Пакуль моцна сцiскаеш яшчэ сваю далонь,
Пакуль рвецца, iмкнецца пад табой верны конь
Знаць, Пагоня ня ўмрэ.

I Вялiкае княства адбудуецца зноў,
Новы замак паўстане з тых даўнiх муроў,
I ўльецца ў жыццё ўжо вольная кроў –
Веру я…

Бо нам сонца ўстае над Дзявочай гарой,
Вайдэлотка пяе над Вяллёю-ракой
Бор сасновы квiтне вясной сон -травой,
I струменiць крынiца вадой…
Жыцця памяць заўжды, як пялёстак крышталь,

I гiстрыя ў ёй, як бясконцая даль,
I хто згiнуў у вяках на шляху, проста жаль,
Зямля пухам таму…..

лiстапад 2005г.

наверх

Краiна месяца

Дзень на зыходзе, сонцы садзiцца за лес,
З рэхам вяртаецца змрок, вечар палiць агнi.
Чырванню небасхiл гарыць,
Вецер спявае з лiствой калыханку зямлi .

Краiна месяца……

Буслы зляцелiся ў гнёзды свае,
Цапля на ўскрайку ракi ў самоце стаiць,
I пакрывае туман лугi дываном,
Соў апантаныя гукi на лiпах чуваць.

Краiна месяца…..

Зоркi запальвае вестнiк начны,
Месяца адлюстраванне ў хвалях рачных,
Вабiць пяшчотай агеньчык у далi,
Шэпча цiкавую казань камыш.

Краiна месяца…..
Краiна….

наверх

Казачкi.

Як ляцеў у начы чырвоны цмок над зямлёй,
Разкiдаў агнi, разкiдаў агнi ,
Запалiлi алтар у касцеле тады,
Ды да бога iмшу «пробашч» змовiў за люд.

Пэўна золата нёс д'яблаў паслугач,
Гаварыў увесь люд, гаварыў увесь люд.
Ты не йдзi ў начы на магiльнiк адзiн,
Бо паўстане з зямлi нябожчыка дух.

Гэй, ня спi, не зявай, падганяй каней!
Праз Свянцянскi лес, праз Свянцянскi лес.
Бачыш, паляць агнi ад гасцiнцаў у начы,
На пярэймы бягуць да каней, да каней.

Казачкi, казачкi, а ўсё тыя казачкi …
Казачкi, казачкi, а ўсё тыя казачкi …
Казачкi, казачкi, а ўсё тыя казачкi.

А як гналi каней уздоўж Вяллi на начлег,
Пераняў злы дух, пераняў злы дух.
Мой жа конь на дыбкi , дый наўпроцьмы ляцiць
Гэй, нячысцiк – згары! Гэй, пракуда – згiнь!
Ты ў лазню ня йдзi, што закiнута,
Там кабета жыве праклятая,
Яна схопiць цябе, дый абвернецца
Шлюбам-вэлюмам, шлюбам-вэлюмам…

Гэй, ня спi, не зявай, падганяй каней!
Праз Свянцянскi лес, праз Свянцянскi лес.
Бачыш, паляць агнi ад гасцiнцау у начы,
На пярыэймаы бягуць да каней, да каней.

Казачкi, казачкi, а усё тыя казачкi …
Казачкi , казачкi, а усё тыя казачк i …
Казачкi , казачкi, а усё тыя казачкi.

наверх

Лiтва Нальшчанская.

Асеннiмi пажоўклымi гасцiнцамi
З крыжамi сядзiб фальваркавых.
З дубамi на палях, вясковымi каплiцамi
Свой асаблiвы дух ствараеш ты Лiтва Нальшчанская.

I зноу ты вужакамi закруцiлася
Бо прагнеш на копiшчы пагаскiя.
Хоць хрысцiянства прыняла з шлюбам Ягайлавым
Душа твая засталася ў поцемках.

Тут песцяцца ў лясах вятры балтыйскiя,
Дажджамi iмжаць над вежамi гатычнымi .
Але не згасне знiч, дзе твань балотная
Дзе твань балотная – душа лiтвiнская.

З сутонняў праз вiры ты ўздымаешся
Пачварамi ў паданнi народныя
I не прыкрыцца ад цябе сутанаю,
Бо ў скляпеннях чэрцi насмiхаюцца.

Як ноч надыйдзе, зданнямi з'яўляешся
На скрыжаваннях воўчых сцежак з месяцам.
На шчасце валацугу недарэчнаму
Калi пасля начы жывы застанецца.

Лiтва, ты паданнi з жыццём разбавiла,
Мiнулае – сучасных поглядах.
Хоць хрысцiянства прыняла з шлюбам Ягайлавым
Душа твая засталася ў поцемках.

наверх

 

Пад Белай гарой

Пад час экспедыцыi "Вiлiя-Neris 1857-2007 " песьня так спадабалася падарожнiкам i настолькi трапна адлюстроўвала падзеi i настрой, што яе выбралi гiмнам экспедыцыi. Простыя словы з пявучым прыпевам з задавальненнем падхоплiвылi вандроўнiкi i каля вячэрняга кастра i на афицыйных прыёмах. Некаторыя радкi зменены i дапiсаны удзельнiкамi ў той жа час (выдзелена).

D
Бурштынавыя сосны
A
Красуюцца над Вяллёй,
G
Той што здаўна святою
D . . . . . . . . . .A
Шануецца ракой.
D
Ва ўрочышчы паганскiм,
A
Пад Белаю гарой
G
Спаткалiся вандроунiкi
D . . . . . . . . . .A
Цудоўнаю парой.

. . . . . . . . . . . . . . . Hm. . G . D . A . D
Там пад Белай гарой….

Ужо пройдзены парогi,
Цяснiны ды вiры.
I знойдены за логам
Пiкеты у бары (Курганы ў бары.)
Канатная дарога (Сакральныя каменнi, )
Ды стромкi скаладром (Крынiцы i дубы )
Знайшла нас перамога (Абойдзены касцелы, )
Пад лiўневым дажджом (Сядзiбы i двары.)

Там пад Белай гарой….

Няўладныя над намi
Грымоты i Пярун,
Як толькi заiграюць
Аккорды шасцi струн.
Як толькi водар смачны
Завее ад кастра.
Зноў песняй адзавецца
Вячэрняя пара.

Там пад Белай гарой….

Цудоўныя затокi, велiчныя гаi,
Адсюль нашы вытокi,
Тут нашы каранi.
Зноў сонейка ўзыйдзе,
Прылашчыць новы дзень.
На водным глянцы з ранку
Зайграе светацень.

Там пад Белай гарой….

а вось некалькi куплетау дапiсанных пад час экспедыцыi

Вiлейка i Кернаве,
Жверынас, Балiнград,
Вяркая, Грабiоле (Лiтовец з беларусам)
Сустрэчы з намi рад.
Мiхалiшкi i Жойдзiшкi,
Быстрыца, Буйвiджай,
Кастыкi, Неменчыне
Нас зноўку сустракай.

Там пад Белай гарой….

наверх

 

Лiцвiнскiя музыкi

Кацiць фурманка па свету,
Нам знаёмы ўсе шляхi.
Кацiць фурманка па свету,
Саламяныя капелюшы.

Вiльня, Полацак, Варшава,
Кракаў сустракаюць нас.
Берлiн, Прага i Лiбава
Усюды рады нас вiтаць.

Цок-цок-цокаюць капытцы,
Льецца песенка ў такт, цок-цок-цок
Цок-цок-цокаюць капытцы,
Абуджаюць стары тракт.

Б'юць на Вавэлу ў рукi,
На Градчанах гул i смех,
З намi не памрэш з самоты,
Нас чакае час ды свет.

Батлейка грае ды смяецца,
Абуджае ўсе вакол
Насцеж вокны ў будынках,
Пляц ходзе хадыром.

Цок-цок-цокаюць капытцы...

Сення тут а заўтра далей,
Так вандруем з года ў год,
Калi да вас завiталi,
То збiрайце ўвесь народ

Кацiць фурманка па свету,
Нам знаёмы ўсе шляхi.
Кацiць фурманка па свету,
Саламяныя капелюшы.

Цок-цок-цокаюць капытцы...

Цок-цок-цокаюць капытцы...

 

Легенда

Алег Мiзула  май 2013

Цёмная ноч, чорны лебедзь сцягнуў сонца,
Дундзель у дубах, на дудзе грае бясконца.
Каранямi ў дол, прашчуры сышлi з дарогi,
I нябесны вол сцеражэ туды парогi

Журчаннем крынiца разарве сусвет,
Неба дакранецца, ды узыдзе свет.
Над ракой вясёлкай зазiхацiцца цмок
Ды ў птушынным спеве раптам знiкне змрок

Вось яна, вось яна! Таямнiчая краiна,
Вось яна, вось яна! Магiчная краiна,
Вось яна, вось яна! Чароўная краiна

Волхвы ля варотаў сонца з-пад зямдi чакаюць,
I арол высока у небе хмары разганяе
За ганчарным кругам  пан-Бог дзетак вырабляе
Як квяцiстым лугам Зямлю iмi засявае

Журчаннем крынiца разарве сусвет,
Неба дакранецца, ды й узыдзе свет.
Над ракой вясёлкай зазiхацiцца цмок
Ды ў птушынным спеве раптам знiкне змрок

Вось яна, вось яна! Таямнiчая краiна,
Вось яна, вось яна! Магiчная краiна,
Вось яна, вось яна! Чароўная краiна

 

 

 

 

 



Disighned by Vedzen. 2004 dvdn@mail.ru
Hosted by uCoz