Asmjanetc stone
I
Главная
I
I
I
I
Ссылки I Гостевая I Обратная связь I

 

Гiсторыя пра «жывыя камянi»

Вёска Ашмянец, рапа Ашмянец, чортавы камянi.

У весцы Ашмянец, што на Вяллi, з даўнiх часоў людзi прыкмецiлi адну надзвычайную з’яву – вялiзныя камянi, што ляжаць у рэчышчы, час ад часу перамящаюцца з месца на месца, альбо ўвогуле знiкаюць.

Аднойчы людзi заўважалi, што камень, якi даўно ляжаў ля берага, раптам «адпоўз» у раку, а праз нейкi час знiк. Адны камянi з цягам часу выпаўзалi на бераг, другiя спаўзалi ў раку. Але нiхто нiколi не бачыў, як яны рухаюца, цi хто iх рухае.

Зразумелая справа, што пасля гiсторыi пра «Чортаў камень» нiхто не сумняваўся, што гэта чорт не пакiдае спроб перагарадзiць раку.

Кажуць, рыбакi ў надыходзячым змроку сярод клубаў туману калi-некалi бачаць у рацэ дзiўныя постацi.

...Нiбыта ў поўню, калi святло месяца пачынае срэбрам мiльгацець на рачных хвалях, нейкiя дрыготкiя ценi паўстаюць з вады i, павольна рухаючыся, бязгучна знiкаюць у тумане сярод камянёў. I тады такi жах ахоплiвае, што валасы на галаве пачынаюць варушыцца i разам успамiнаюцца ўсе малiтвы i святыя-заступнiкi рода чалавечага …

Сябры жартуюць з такiх рыбацкiх гiсторый, кажуць, што гарэлка была моцнай, але другiя задумлiва змаўкаюць.

Нямала загадак яшчэ трымае гэта зямля. Мясцовасць гэтая вядомая як старое паганскае капiшча ды месца пахаванняў-курганоў з сiвой даўнiны. Раней яе так i называлi – «Магiльнiк».

Але даўно няма ўжо такiх моцных маразоў, якiя калiсьцi прамаражвалi берагi да дна. Няма тых моцных паводак, якiя
абдзiралi крыгамi берагi, намывалi жоўты пясок на пясчаныя выспы, ды сцягвалi магутнымi iльдзiнамi валуны ды велiзарныя камянi, пераносячы iх на многiя кiлометры. Чалавек мяняе асяроддзе, змянiў i некалi паўнаводную раку.

Але клубочкi туману на перакаце Ашмянец, як i ў мiнулым, у
ранiшнiя i вячэрнiя часы павольна рухаюцца над плынню, то
збiраючыся ў чаргу, то закручваючыся ў карагодзе.

- - - - - -

Паводле гiсторый, запiсанных са слоў мясцовых жыхароў.

© Vedzen 2011. http://vedzen.narod.ru

 


 


© Vedzen 2009

 

Hosted by uCoz